Вымярэнне верша

Паэт маўчаў,
Калі спявала сэрца
І ў квецені тапілася душа.
Паэт чакаў мелодыі і сэнсу
Ад вастрыні пяра, а не нажа.
А я ў яго вачах адчуў трывогу
За белы сад, што хутка адцвіце
І белымі пялёсткамі пад ногі,
Бы змяты ліст паперы, ападзе.
Але настрой,
Што прагна вабіў вочы,
Не згіне ў сэрцы кветкай пачуцця.
Паэт маўчаў,
Бо піша той, хто сочыць,
Хто вымярае сэрцам сэнс жыцця.

1990


Рецензии