Спрэчка на перакрыжаваннi шляхоу
І стала спрачацца, хто лепей жыве.
Ты, кажуць, жывеш у катэджы з падвалам,
А я, вось, купіла сабе “Шэўрале”.
-- Скажы мне, праўдзівая, дзе гэтак хутка
Даляры сабе для пакупкі знайшла?
-- Проста… пусціла праўдзівую чутку.
-- Людзі паверылі. -- Справа пайшла.
-- Кажаш, людзей падманула праўдзіва?
Я ж падмануў іх звычайнай хлуснёй.
Сёння падманная праўда не дзіва,
Толькі хто будзе наступны за ёй?
Можа, сумленне
Ці маці-Айчына,
Што з недаверам у вочы глядзіць?
Я не хачу быць падманутым сынам,
Бо немагчыма падманна любіць.
1992
Свидетельство о публикации №114110607414