Княгiнi Рагнедзе
Якая слава парадніла вас?
Сын маці засланіў, каб іх саслалі,
Ды перад лёсам расступіўся час.
Далёкае дзясятае стагоддзе:
Рагнеда, Гарыслава – лёс які!
Прад вамі сонца вёснаў карагодзіць,
Пры вас заклалі першыя вянцы
Манастыра зямлі ўсходнеславянскай,
Манастыра, дзе сходзяцца вякі
Вялікай веры і часоў паганства
Да Кіева, дзе княжыў горды Кій.
Пасля -- Рагнеды сын -- вялікі, мудры,
Імя далі якому Усяслаў.
У Днепр шырокі не кідаў ён вуды,
А першыя законы напісаў.
Вучыў людзей пісьменнасці і веры.
Вучыў любіць славянскі, родны кут,
І храм святой Сафіі ён адмераў
У Кіеве ад Полацкіх пакут,
Ад той зямлі, дзе вера не згасае,
Дзе Палата палотнамі дрыжыць,
Рве берагі, ільдзінамі кусае
І точыць дзён мінулага нажы.
Свидетельство о публикации №114110607324