Валун

Ён, здаецца, каранямі
Да зямлі прырос навекі.
Ён вітаўся з каралямі,
Ля яго хадзілі грэкі.

Тут літвін шаптаў літвінцы
Пра каханне і любоў…
Тут былі свае, чужынцы,
Смех вяселляў, слёзы ўдоў.

Ён служыў сталом для стравы
І шляхоў адлічваў мілі,
А цяпер скразныя мары
Ля вачэй слязой застылі.

Скамянела думкай сэрца.
Не расце трава наўкола.
Толькі зрэдку ўздрыганецца
Лёс зямлі ў вачах, бы кола.


Рецензии