Каханай
Што каханне,
Калі душа нясцішана баліць?
Калі тваё гарачае дыханне
Не можа маё сэрца абавіць.
Чакаю Вас,
Чакаю,
А чаканне
З гадамі ўсё становіцца цяжэй.
Табою сэрца я сваё параніў.
А хто ж каханне сэрца зберажэ?
Гукаю Вас,
Гукаю
І шукаю
Ля дрэваў суцяшэнне і спакой.
Кахаю Вас
І думкаю вяртаю
Абцасаў стук
І позірк у пакой.
Магчыма, мы сустрэнемся калісьці
На скрыжаванні лёсаў і шляхоў.
Кахаю,
Каб душу сваю ачысціць,
Каб захаваць для Вас сваю любоў.
Свидетельство о публикации №114110605289