Запалiла чырвань шчокi

Запаліла чырвань шчокі,
Бы марозны, свежы ранак.
Твае вочы, бы аблокі,
А твой позірк, як світанак.

Без цябе штодня сумую -
Цісне сэрца адзінота.
Твой ласкавы голас чую,
Па табе адна самота.

Запаволю, сцішу крокі,
Затаю сваё дыханне.
Расцалую вусны, шчокі,
Пратрымаю да світання.

Наша першае спатканне -
Нібы зорак таямніца
Ночы той, што па-над Ланню
Пажадала наталіцца.

У рацэ купаўся ветах
І лічыў на небе зоркі.
А навокал пахла летам
І цвілі, цвілі рамонкі.


1988


Рецензии
Красиво, напевно, сочными звуками наполнены строки. Уверен, что исполняется, как песня. Спасибо.
Виктор.

Виктор Кузьмич Лисенков   06.11.2014 18:44     Заявить о нарушении