Сястры Алене
Кветкаю зорка ўзыйшла,
Што не знайшла свой вяночак,
Шчасця свайго не знайшла.
Кветкі збірала дарэмна.
Свечкі паліла дарэмна.
Рэха гукала дарэмна.
Доля такая сіроча –
Ноччу на зоркі глядзець.
Шчасце каханым прарочыць,
Ласкі бацькоўскай не мець.
Не разгарэліся свечкі.
Не адгукнулася рэха.
Днее купальская ноч.
1991 г.
Свидетельство о публикации №114110604942