Ёсць у нас часта асобы
Нос красаваўся на ўсім твары
Раптоўна неяк і знянацку
Нос асядлалі акуляры
Зачмыхаў ён із сябе брудам
Крычыць, я вас не пацярплю
Не вам я рос і гадаваўся
Я вас на шчэпкі разаб'ю!
Ніхто такое шчэ не бачыў
Каб я стараўся для каго
Чаго крычыш? спыталі вочы
Мы тут для шчасця тваяго
Ты зразумець нават не хочаш
Што не пражыць табе без нас
Ты можаш плюхнуцца ў яму
І разаб'ешся, без прыкрас
Ёсць і ў нас часта асобы
Што для сябе толькі жывуць
Не бачаць што ім памагаюць
і што без іх не пражывуць
Свидетельство о публикации №114110303229