Каханне дасць жыццё зауседы!

"...каханне дасць жыццё заўседы, бо яно будзе с табой!"
 
Каб гэты сказ- ды Богу ў вушы! Чаго б хацеў тады яшчэ?...
Бо часу бег мар не парушыць, жыццё як трэба пацячэ.
Калі каханне са мной будзе, калі не знікне гэты сон,
То можай сэрца плач забудзе, паверыць тады ў працы плён!
Ах, каб як-небудзь твае словы, ды неяк данясці да Бога,
Я б стаў паэтам адмысловым, бо для таго не трэба многа.
Бо я каханую ўжо маю, а каб збыліся яшчэ й мары,
То я зажыў бы ў родным краі, мо каля Свіцязі ці Шчары!
І дні цяклі б у працы плёне, у марах светлых і ў жаданні..
Каб на Зямлі ўсe сягоння
                жылi  ў міры і ў каханні!


Рецензии