I разумею я - жыццё прайшло!

Як уяўлю сабе - што будзе? Як было?
тады ад мараў застаецца палавіна!
І разумею я - жыццё прайшло!
I ў былым блукаю зноў адзіна!

Тады не хочацца ні жыць, і ні тварыць,
забыцца хочацца адзiнa сном не вечным,
каб болей ні аб чым не гаварыць,
а любавацца толькі Шляхам Млечным!

Бо ўсё што меў - дало каханне мне:
абдымкаў слодыч і бясконцасць маладосці,
каб ведаў, што жыццё, калі й міне,
з каханай на хвіліну зойдзе ў госці!


Рецензии