Снежаньская гисторыя
А за акном пануе восень.
Снежнага покрыва няма,
І на тэрмометры — плюс восем.
Мне ўчора расказаў сусед
Адну гісторыю, якую
Я запісала ўсю як след,
І вам паслухаць прапаную.
“Хадзіў я ў лес на паляванне.
Прысеў ля дуба адпачыць.
І раптам бачу — на паляне
Як быццам бы агонь блішчыць.
Прыгледзеўся — вось гэта дзіва:
Гарыць касцёр, а ля яго
Мужчыны ўкруг сядзяць маўкліва.
Я ўсіх пазнаў да аднаго.
То браты- месяцы. Прызнацца,
Задумаўся я, што рабіць.
Чаму іх толькі адзінаццаць?
Адзін непадалёку спіць!
Раптам малодшы з братоў — Студзень —
І кажа: “Можа хтосьці з нас
Пабудзіць Снежня? Грозны будзе,
Як не прыйдзе зіма ў час.
Закружыць злая завіруха,
Мароз як возьмецца пячы!
Хавай тады і нос, і вуха,
Сядзі ў хаце і маўчы”.
Брат Лістапад адказ даў першы.
—А мне яго шкада будзіць.
Стаміўся. Ён з нас найстарэйшы.
Няхай яшчэ хоць дзень паспіць.
Я за яго лепш папрацую:
Дажджом усю зямлю палью,
Надвор’е цёплае ўсталюю.
Усю сваю сілу праяўлю.
Я крыкнуў: “Снежань, прачынайся,
Уставай, прыйшла твая пара!”
Расплюшчыў вочы, дзіву даўся:
Нідзе няма таго кастра.
Задумаўся: усё адбылося
На самай справе, ці ў сне?
І сапраўды: у снежні — восень.
Мо пашукаць паляну мне?
А зрэшты, што будзе, то будзе,
Сама прырода ўлік вядзе.
Цёплай зіме рады ўсе людзі,
Час холаду яшчэ прыйдзе.”
2011.
Свидетельство о публикации №114103106588
Владимир Гайдук 09.06.2015 18:54 Заявить о нарушении