Па зьмерзлай зямл1...
па замошчаных ходніках
сьмецьце.
Ў нашай краіне
ўсё вымяраецца
сьмерцьцю.
У нашым палоне
з акенца неба
квадраты.
У нашых вачах
замест промняў сонца
краты.
На нашых лугах
трава набрыняла
крывёю,
І ссохлае лісьце
зламанымі жыцьцямі
пад нагою.
І думкі зьмяёй запаўзаюць
у нетры,
але з надзеяй ступаю на шлях
сьветлы.
(24.03.2006)
Свидетельство о публикации №114103009017