П1саць на сьнезе тваё 1мя...

Пісаць на сьнезе тваё імя
ў намоклых дзіцячых пальчатках,
але пад дажджом танчу не я -
чужыя дзеці. Нязводнай пячаткай
у памяць. Халодныя сьлёзы на шчокі зямлі,
усьмешкі, намоклыя спрэс валасы.
Па лужынах брудных ў сьвятло уцяклі
пасталелыя дзеці. Дазволь мне прасіць
дзіцячага шчасьця: марозіва, пернікі,
любіць маму, тату і дрэвы увесну,
ці шчасьця дарослага: пікасаўскай «Гернікі»,
кахаць недасяжнага, лекаваць раны песьняю.
І кнігу чытаць, як малітву, як самае…
Мора прыгадваць з агнём у вачох,
чорную ноч параўноўваць з каваю.
Сутоньне мой роздум падзеліць на двох.
І ўсё ж такі хочацца алоўкам, асадкай
выводзіць імя на празрыстай паперы,
вакне заінелым і ціха і палка...
І мокрай пальчаткай па сьнезе, па нэрвах.
(19.01.2006)


Рецензии