Давай пагаворым аб не1снуючым...

                А.Ж.
Давай пагаворым аб неіснуючым,
давай адасобімся ад мітусьні,
давай на моры ў пяску пякучым,
давай схаваемся ў цішыні,
давай раніцою пойдзем па хвалях,
нібыта сьвятыя, бяз страху, хадзем!
Давай слухаць Цоя на радыёхвалях:
«ліхтары усе згаснуць, а зоры будуць гарэць»,
давай назіраць за бегам аблокаў,
за ветрам і зьменамі цэлага сьвету
у душах. Ляцяць нашы мары далёка,
пух апаленых праменьнямі крылаў… лета.
Ікары мы нескарымыя.
(19.11.2005)


Рецензии