Сьп1ць сьвятло...

Сьпіць сьвятло
намяло
цемры да вачэй.
Зоры сьпяць
не гараць,
неба зрок пячэ.
Сонца не
ўзыдзе
ў ранішняй імгле.
У багне
растае
месяцовы цень.
Ліхтары
груганы
крыламі зьмялі.
Цемраю
дыхаю
чорнай ржой.
П’ю ваду,
гушчыню
мёртвага вакна.
Сьвечкі ўсе
у труне
пахаваны-я.
(13.11.2005)


Рецензии