У кудлатай фрызуры бясхатняга дзеда...

У кудлатай фрызуры бясхатняга дзеда
галеча краіны,
у кайстры яго з рызьзём і адкідамі
годнасьць народа.
Боты яго, просячы есьці,
мераць па мэтрах бяду.
У сэрцы ягоным, зьбітым ударамі лёсу,
жыве шчэ надзея.
(2005)


Рецензии