Прамяняла цябе...
на пакой адзіноты
і на кубак самоты
прамяняла цябе.
Прадала я цябе
за адзін подых волі,
за прывід лепшай долі
прадала я цябе.
Крыўдзіла цябе
кожным сваім словам,
як у замкнёным коле
крыўдзіла цябе.
Здрадзіла табе
з кожным ўпадабаным,
сэрцам не каханым
здрадзіла табе.
Здрадзіла табе,
можа, толькі ў думках,
ў д’ябальскіх карунках
здрадзіла табе.
Пахавала сябе
у труне з успамінаў
з пахам кветак язьміну
пахавала сябе.
(1.10.2005)
Свидетельство о публикации №114103008973