Па-дзе-я

Дазволіў пісаць лісты ўнікуды,
быць можа, дазвол той даў
не ты;
быць можа, яго прыняла
не я;
і радасьць тады прыйшла
не мая;
быць можа, не я па начох
малюсь;
быць можа, не я за свой лёс
баюсь;
быць можа, восень падорыць
плады;
быць можа, зіма замяце
сьляды;
быць можа, ня ведаю, як
іншай быць,
і хочацца часам няўсьцерп
паліць…
Але
дазволіў пісаць лісты
табе.
(6.09.2005)


Рецензии