Туга па г старычным м нулым

Ты ў краіне нястрыманых коней,
што лятуць па цнатлівай зямлі,
Старадаўняй літоўскай Пагоняй
адмяраю самотныя дні.
Праз тугу да цябе дакрануцца,
праз стагодзьдзі прыйсьці да цябе,
на былыя часы азірнуцца
і знайсьці не такую сябе,
не такія і сонца і вецер,
не такія пачуцьці і сны.
Не паверыць хлусьлівай прыкмеце,
быццам згублены ты назаўжды,
быццам ты застанесься адчайным,
сьмелым коньнікам барацьбы
і ня зьявісься ў звычайным,
трывіяльным маім жыцьці.
І параненага ў бітве
белай лентай не я накрыю,
не скажу ў сваёй малітве
за цябе слова маці-Марыі.
Ды я ведаю, недзе ў мроі,
за заслонай розуму й думак,
ты стаіш у маім пакоі,
як зь мінулых гадоў паратунак.
(28.05.2005)


Рецензии