Прабач i ты, каханая!

Прабач і ты, каханая, што лёс
Нас разарваў і па зямлі разнёс!
Што не сумеў убачыць я ў той час
Зіхценне душ, яднаючае нас!
За тое, што табе ў родным краі
Я не адважыўся сказаць: "Цябе кахаю!"

Прабач мяне, бо не  таю я зла.
Я жыў як мог, і доля мне дала
Прайсці выпрабаванні, каб да мэты
Вярнуцца ў край мной паўзабыты гэты!
І вытрымаць у ім выпрабаванне -
Сустрэць наноў юнацкае каханне!

Каб ажылі ў душы юнацтва мары,
Дзе мы ў цішы на плёсе роднай Шчары
Ляжалі ў той дзень -  ужо далёкі... .
Бег лугавінай цень, што нам аблокі
Дарылі, як аб шчасці ўспамінак,
Ад прыску сонца рэдкі адпачынак.


Рецензии
Як жа я рада, што падарыла Вам натхненне на
такi цудоуны верш!
З цяплом маёй душы!
Лiля

Лилия Юшкова   30.10.2014 21:36     Заявить о нарушении
Як рада я, што падарыла
Натхненне Вам на верш цудоўны!
Няма за што, бо ў мове сіла
І на зямлі няма ёй роўні!

Яна жыве, хоць і знікае
Ў старонцы роднай крок за крокам
Нібы валошка ў жыце тая,
Што колы топчуць ненарокам.

Яна цудоуна мілагучна,
Прыгожая, бы у ранку неба
З душой і думкай неразлучна
І моц дае, як луста хлеба!

Без мовы мы і жыць не зможам,
Бо без яе душа сканае!
Край родны страцім тэш, нябожа,
І будзе мова ў ім другая!

І згасне зорка роднай мовы
На вечаровым небасхіле...
Ці будзе лепшым свет той новы,
Калі бязмоўе стане ў сіле?

Бо, як казаў вялікі Гётэ
Чым болей моў, тым больш сусветаў
У аднамоўі мала цноты
І свет свядомы помніць гэта!
Сардэчны дзякуй за натхненне з усёй цеплынёй сэрца майго! І з вялікай павагаю! Стась.

Станислав Шастак   31.10.2014 00:50   Заявить о нарушении