Без кахання жыццё - гэта тленне!

Без кахання  жыццё - гэта тленне,
Калі ў сэрцы няма ўжо цяпла,
Калі дзень не дае прасвятлення
Ад тых думак, што ноч прынясла.

Калі падае неба на голаву,
Нiбы ходзіць зямля па табе,
I нічога не бачыш вясёлага
Бачыш толькі ўсё ў журбе!

Як бы нехта забраў мараў крылы,
Нібы мошкі, таўкуць думкі мак,
I ты ходзіш прыбіты, пахілы,
Хоць здаровы, ды ў сэрцы бядак!

Адлячыць можа толькі надзея,
Што й твая палавінка жыве!
Што і знойдзе цябе, і сагрее,
I каханнем сваім назаве!

Вось па-гэтаму трэба жыць далей,
Верыць моцна і верна чакаць!
I што б бабкі табе не казалі,-
Не цурайся ў жыцці пакахаць!


Рецензии