шафар менара лулау

моцны жывы народ
на поўдні шляхі праклаў
прысвечаным Сефірот
Шафар
  Менара
     Лулаў


каму на плячах таямніцы
каму і пякельны гар
калі мелі на паліцы
Тору
    і нават Загар


салёныя мабыць ад слёз
можа быць і ад мора
выпрабаванне-лёс
бачны які некаторым

тым хіба хто перанёс…

і тое…
вялікае гора




(карціна
Ільі Глазунова
«Распни Его!»
1994 г..)


Рецензии