Колькi год табе, дзiця
дзе згубіў свае прыцэлы?
Бачыш, лётае буцян,
полымя хатынку з’ела.
Птушку шкода. Але як
дзеткам той хатынкі жыці,
іх бацькоў у адзін каяк
палажылі ў чорным жыце.
Дваццаць першы на дварэ.
Уздож былых дарог разоры
экскаватарам арэ,
засыпае самых розных,
і старых, і маладых,
бескарысных, безназоўных…
Дзень смуродам бье пад дых,
вечар смерццю лье па зонах…
Колькі ж год табе, дзіця,
хто ты,
звер ці небарака…
Воч не выклюе буцян,
бо не дасць яму сабака.
26.09.2014
Свидетельство о публикации №114102800536