Малiтва за Беларусь
песня http://www.youtube.com/watch?v=0VmNyKvGrTg
музыка Антона Шакулiна
словы песнi Вольгi Калеснiкавай i Антона Шакулiна
У цемры жудаснай ён нёс
Крывавы крыж, крывавы лёс.
Акамянелы ад акоў,
Пераадолеў гнёт вякоў.
Ён уваскрэс, узняўся сам!
Адчуў у сэрцы Божы храм.
I зразумеў, хто ён такi
I ўсю каштоўнасць дабрынi
Сваёй зямлi.
Народ твой здрадзiць не пасмеў.
Пакуты мужна ён сцярпеў.
Магутны Божа, зберажы
I ў чорны дзень дапамажы.
З малiтвай шчырай да нябёс:
"Не бачыць больш сiроцкiх слёз",
Каб не трывожыў войнаў жах
Спакой ў матчыных вачах.
Дай мiрны шлях.
Прыпеў:
О, Беларусь мая...
За крокам крок iдзi
I праз раку часоў сваiх сыноў вядзi
ў край свабодных зор.
Я ганарусь за свой народ.
Дай Бог жыцця на многа год.
Перададзiм нашкадкам мы
Багацце нашае зямлi.
Ратуй ўсiх, хто не паспеў
Пачуць малiтвы нашай спеў.
Шаную нашы каранi,
Што гадавалi i вялi.
Блааславi.
Прыпеў:
О, Беларусь мая!
За крокам крок iдзi
I праз раку часоў сваiх сыноў вядзi
ў край свабодных зор.
Свидетельство о публикации №114102804323
Ангел Дежурный 31.10.2014 01:24 Заявить о нарушении