Удумлiвы вечар
У вочы прахожых глядзіцца -
Шапоча аб вечным,
Не спіць прыгажуня-сталіца.
Тут неба начное
Гарыць залатымі агнямі -
Вяртае ў былое
Той дзень, што цягнуўся за намі.
Стракатая восень
Малюе штрыхі твайго твару.
Хрыпіць на марозе
Мінорным акордам гітара.
Я ў восені гэтай
Знайшоў дабрыню і пяшчоту,
Што бабіным летам
Кранула душы адзіноту.
Свидетельство о публикации №114102811559