Зоркi

Свецяць зоркі-журавіны
Ды  і  месячык млады,
Паглядае  ўсё на  зоркі
І зайздросціць ім заўжды.
Гэтак многа іх у небе
Панасыпалі   такіх,
Што і вочы разбягуцца,
Калі гляне ён на іх.
То міргне адной красуні,
То міргае ўжо другім...
Так і бегае да ранку,
ПОкуль стоміцца зусім.
Замільгаюць зоркі ў небе-
Льецца радасць і спакой.
Нават  цемра ўжо здаецца
Нейкай  любай і благой.


Рецензии