Лiцвiначка

Ляціць у небе думак павуцінка,
А сэрца грае песню для нябёс:
-- Ліцвіначка, ліцвіначка, ліцвінка,
Ты ўсмешкаю расквеціла мой лёс.

Жыве мая каханая ля рэчкі,
Дзе белая лабелія цвіце.
Дзе спеюць журавіны і парэчкі
І сонейка купаецца ў вадзе.

Прыпеў.
Літвіначка, літвіначка, літвінка --
Паненачка з чарняваю касой!
Ты для мяне, як сэрца палавінка --
Не надзіўлюся я тваёй красой.

Сустрэўся я з табою выпадкова --
Бяліла ты на лузе рушнікі,
Дзе конь гняды згубіў сваю падкову,
І ўстаў, бы закапаны, ля ракі.

Удвух падкову тую мы шукалі.
Замест яе любоў сваю знайшлі.
Ты мне кашулю вышыла рукамі,
Калі на небе зорачкі ўзыйшлі.

Прыпеў.
Ліцвіначка, ліцвіначка, ліцвінка --
Паненачка з чарняваю касой!
Ты для мяне, як сэрца палавінка --
Не надзіўлюся я тваёй красой.


Рецензии