Родная земля

Люблю зямлі радзімай далі,
Усё тут блізкае да болю.
Мяне з дарог дамоў чакалі,
Бацькі малілі ў Бога долі.

Іду з былым я на спатканне
Туды, дзе сіні лён, як мора,
Дзе радасць першага кахання
Лілася песняй на прасторы.

У лузе водар ды раздолле,
Бяжыць знаёмая сцяжынка.
Тут шчыравала маці ў полі,
Квітнела ружамі хусцінка.

Вось і бярозка, і крыніца,
І месяц  – быццам бы ў дазоры.
Тут шчасця выпала напіцца.
Тут ззяюць мне ярчэй і зоры.
 
Куточак мой, прыгожы, мілы –
Выток чысцейшага сумлення.
Ён для жыцця дае мне сілы
І дорыць мудрасць пакаленняў.


Рецензии
Лілася песняй на абшары.

Иван Кунцевич   19.09.2016 22:27     Заявить о нарушении