Жыцця кароткiя iмгненнi

Класічная японская паэзія XVI  стагоддзя Сэйга Бусі

Серп востры
Над рэчкаю цьмянай
Жне зорнае збожжа.
***
Маланка блiсне,
Потым прыйдзе грук,
Спазнiўшыся на iмгненне.
***
Дай жабраку
Кавалак свайго сэрца,
Крывi замест вiна.
***
Быць сляпым
Лепш чым глухiм -
Ты чуеш гукi сэрца.
***
Там, дзе  былi
Раней цяпло i свет,
Ноч распусцiла свае космы.
***
Зязюля спявае
I мокнуць абшары,
Ад  жалю чарнеюць палi.
***
Млын рыпiць,
Як  хворы стары,
А адпачыць не можа.
***
Шлях  бясконцы
Амаль да самага
Блакiтнага свiтанку.
***
100 парад
Не заменяць нiколi
Сапраўднага граху.
***
Першая  сустрэча,
Апошнi пацалунак
I доўгае забыццё.
***
Пад зямлёй
Не будзе нiчога
Акрамя адной цiшынi.
***
Зорная  вясёлка
Трымае ў палоне
Толькi дзiцячыя душы.
***
Малое  жабяня
Разбiла тонкае шкло
Лясной цiхай сажалкi.

Пераклад Сяргея Брандта, 20.10.2014


Рецензии