Па абодва бакi рэальнасцi

Класічная японская паэзія XVI  стагоддзя Сэйга Бусі

Hавошта табе
Палiць са смеццем
Свае пачуццi?
***
Белае на чорным  -
Першы снег
На здранцвелай зямлi.
***
Плача кнiгаўка
На беразе рэчкi,
А напiцца не можа.
***
Не ты ўважлiва
Глядзiш у цемру.
Яна сочыць за табой.
***
Прывiд нямы
Стаiць на ганку,
Але не можа ўвайсцi.
***
Доўгая ноч,
Мароз i адзiнота
Не скончацца нiколi.
***
Не заўсёды
Па той бок люстэрка
Цябе чакае пачвара.
***
Нябачная для ўсiх,
На  крок за спiной,
Стаiць i чакае смерць.
***
Чорны вiр,
Чырвоны захад,
Блакiтная зорка.
***
Праз стагоддзі
Нiхто не ўспомнiць
Мае срэбраныя словы.
***
Шэры  вечар
Схавае  свой твар
Сярод  зорак на небе.
***
Першае  каханне
З водарам рамонкаў,
Як лiпеньская навальнiца.
***
Верас цвiце
На тарфяным балоце.
Не  чапай яго кветак.

Пераклад Сяргея Брандта, 18.10.2014


Рецензии