Мятлушка
Застацца б мне –
ціхмянай і лагоднай,
Ні краскі, ні травінкі не парушыць.
Быць проста часткай Матухны-Прыроды,
Наіўнаю, маленькаю
мятлушкай…
У кожным крылцы –
пыл сівых стагоддзяў –
Не сівізна на скронях ацяжэлых…
Я адлятаю…
Лета на зыходзе…
Шапоча вецер ў дрэвах парыжэлых…
Час засынаць…
і дрэвам, і мятлушкам…
Нязробленае –
здзейсніцца калісьці…
Ды толькі вера –
у Хрыстова Прыйсце –
Нас абуджае
і ратуе душы.
Фотаздымак узяты са старонкi цудоунага паэта i перакладчыка Уладзiмiра Сарочкiна: http://www.stihi.ru/2013/10/27/1440
Свидетельство о публикации №114102307793
З павагай,
Галина Харитоненко Анкута 18.01.2018 16:41 Заявить о нарушении