Я вярнуся к табе, край мой клецкi!
Праз гады і парканы граніц!
Словам родным, як мёдам уп'юся,
І да ног тваіх фей схілю голаву ніц!
Ты чакай. Няхай годы у вырай
Адлятаюць, як вішань бел-цвет.
Я вярнуся! Табе - самы шчыры
Прынясу, край мой родны, санэт.
Я вярнуся к табе, край мой клецкі,
Бо мне родны жыве тут народ!
Я ж не ведаў, што ў час маладзецкі
Засяваць трэба свой агарод!
Я ж не ведаў, што з роднага гаю
Для душы няма кветак радней,
Як дачок тваіх постаць жывая,
З гнуткім станам, ды ўзлётам брывей.
Развітанне... За сіняй смугою
Родны край. Клецак мой, табе рад!
Горка ў горле. Прабач, што з чужою
Я пайшоў. Ды вярнуся назад!!
Свидетельство о публикации №114102210813