Выйсьце

Выйшла так, як не было.
Не чакаў, не ведаў; верыў.
Бачыў болей з хаты той,
што на ўскрайку вёскі шэрай

Каляровай хоць зрабіў,
весялейшай, з глуздам, сэнсам...
Толькі сам пакінуў тын,
за які трымаўся ў белым.

Белы свет  не мілым стаў
праз далёкасць, праз незначнасць.
З цемрай побач, абапал
трэба неяк сябраваць мне.

Ёй жа сумна больш, чым мне;
чорнай цемры ўскрайкаў хатніх.
Ім даўно не па сабе,
кожны з іх стары нататнік.

Кожны спісаны ў канец!
Чорны  надта. Й не па белым.
Каб чытаў і ўвесь свой век,
Не паспеў празнаць бы, пэўна.

Прачытаю зноў, і зноў
толькі побач,
 пільна-пільна!
Хай гарыць бліжэй і ноч!
З новай вёскай згіну. Шчыра.

Будзе тут вось новы дом,
ля маёй жа, ў попел, хаты,
цэнтрам гораду, вагнём.
Без яго мне, дыму, як жа ш?
 


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →