Фатальность

Фатальнасьць.

Дні  жыцця – як  Тэрыторыя,
на  якой  Шляхі  няведамы.
І  само  Жыццё – гісторыя,
дзе  шчасце, змешанае  з  бедамі.

     Дні – бываюць, як  раманы.
     Год – бывае, як  расказік.
     Перасказ  жыцця – падманы,
     каб  слухачоў  уразіць.

Дні  жыцця – як  Край  адкрыццяў,
сустракаецца  ўсялякае.
Можаш  нават  ў  ім  згубіцца –
як  малЫ  дзіцятка.

     Год – бывае, быццам  казка.
     А  хвіліна жУццю.
     Нашымі  Лёсамі – як  цацкамі,
     нехта ж  “там”  балУецца...
    *+*
18 кастрычніка 2014 г.


Рецензии