Каб мову шанаваць, яе патрэбна ведаць!
Яе патрэбна ведаць,
Каб не дэмагаваць,
Што ў тым віна суседа.
Штодзённа размаўляць,
Вучыць з калыскі дзетак,
Тады пачне квітнець
Яна на ўзроўні кветак…
Чытаць на ёй, пісаць,
Жадана без памылак,
Каб сораму не знаць,
Ні кпінаў і ні ўхмылак.
Адносіцца заўжды,
Так, як да роднай маці,
Тады і праз гады
Яна не згіне ў гаці…
Бо мова - гэта хор,
З мелодыяй народа,
Дзе мудры дырыжор -
Зямля яе, прырода…
Ад нашых галасоў
Залежыць выкананне
І ці пазнаюць хор
Між іншага гучання?
Каб мову шанаваць,
Патрэбна не маўчаць!
І каб народ цаніў,
На ёй загаманіў!(Людміла Воранава)
Фота інтэрнэт.
Свидетельство о публикации №114101809829