Юнацкае
Як і казкі варажбы!
Клічуць зноўку малахіты
Воч каханай у грыбы.
Равары мы асядлалі
Ды спяшаемся ў гай,
Дзе стаяць апенек хвалі,
Хоць ты косы закладай!
Поўны торбы ды карзіны,
І стаміўся крыху крок.
Ды гарыць мае сябрыны
Шчасцем малахітны зрок!
І забыты ўсе трывогі,
Лёгка й чыста ў галаве.
Мы сядзім узбоч дарогі
На канаве ў траве.
І забыты ўраз праблемы
Усядзённай мітусні...
Свет забыўся хто мы, дзе мы?
Ёсць адно кахання дні!
Свидетельство о публикации №114101800530
Станислав Шастак 18.10.2014 23:41 Заявить о нарушении