Ты флейта а я саксафон...

http://www.playcast.ru/uploads/2013/06/15/5549734.swf

То нашы размовы, надзеі і мары,
Ты флейта а я саксафон,
А час пралятае, як дым на пажары,
І ў сэрцы згасае агонь.

Надзеі адно, што само неяк стане,
Ці неяк паможа і-net.
Знікаюць, як лес у кудлатым тумане,
Як шчасця мінулага след.

Не ведаю я, чаму слёзы ліюцца,
Чаму на  душы неспакой.
А можа таму, што не часта даюцца,
Сустрэчы нам з роднай душой!

Не ведаю я, што і як калі стане,
Няма ўжо і планаў-надзей.
Жыццё, аж да скону, усё у тумане
І сонца не бачу нідзе!


Рецензии