Рябина

на белорусском языке

Паэтка. Верш. Телеэкран…
Узнесла творы нам чытала.
Ды, мне здалося, - усе падман, -
Яна рабіну абламала,

Што красавала ля вакон,
І што на верш якраз натхніла,
За прыгажосць - такі “паклон”,
Амаль паў-дрэва адхапіла,

Каб усёй краіне паказаць
Свае адносіны да флоры.
Ды ўменне словы рыфмаваць,
Такі імпэт, - рабіне – гора!

Навошта цэлы свет вучыць
Так “шанаваць, любіць” прыроду?
І дрэўца беднае шуміць
Галлём застаўшымся ў знак згоды.




                фото автора


Рецензии
вельмi добра.шчыра дзякуй.з павагай.

Анатолий Яльницкий   13.11.2014 18:20     Заявить о нарушении
Анатоль, добры дзень!

Дзякую за водгук!

З павагай,

Галина Синякова   14.11.2014 15:41   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.