На смерць бацькi

Зноў прыязжаю я ў родны дом,
І той жа двор, і елкі каля хаты,
Чаму ж у горле стыне горкі ком:
Матуля - тут, а дзе ж ты, родны тата?

Куды ні гляну, бачу: толькі быў, -
Усё бацькавымі зроблена рукамі,
Бярозак шмат і елак насадзіў,
Чаму ж пайшоў, чаму цяпер не з намі?

Іду дамоў, і цяжка ў тое верыць,
Што больш цябе не ўбачу я ніколі,
Здаецца, зараз вось адчыніш дзверы,
Ды ў кузню пойдзеш ты, альбо у поле…

Я ведаю - не вернешся адтуль,
Я ведаю і не крычу: “Вярніся!”
Ты крыўды мне ўсе даруй, татуля!
Яшчэ прашу, каб ты часцей мне сніўся…


                2001 г.


Рецензии