Мне балiць, калi бачу старых адзiноту

на белорусском языке

Мне балiць, калi бачу старых адзiноту,
Крык адчаю, зацяты ў вачах, i самоту.
Жаль, пачуцце вiны запалоньвае сэрца.
I нікуды ад гэтага болю не дзецца.

Так здараецца, дзецi бацькоў пакiдаюць,
Разляцеўшыся з гнёздаў, і не ўспамінаюць,
Што бывае не толькi ў ежы патрэба —
Каб хто родны падаў тую лустачку хлеба.

Заклiнаю, прашу, схамянiцеся, людзi!
Бо другога жыцця на зямлi ў вас не будзе,
Позна плакаць, калi ўжо труну пахаваюць,
Трэба бачыць бацькоў, -як свой век дажываюць!


Рецензии