headhunter
Прасьцей знайсьці, здагадацца....
І рабіць штучнае дыханьне з нагоды,
Забараняць паэтам задыхацца.
Ім чорны стрыжань чарнільны даспадобы,
каб апісваць прыгожыя
пейзажныя робы прыроды
Каб адпачываць на могілках, нібы госьці -
слухаць вадаспад, ледзь адчуваць хруст,
назіраць, як будуецца Маконда асобны,
як засыпаюць пылам продкаў, іх косткі...
Я часам адчуваю сябе рэкрутэрам,
хэдхантэрам, паляўнічым на хітрых лісаў;
Знаходжу паэтаў па сьлядох у сеціве,
па іх позірку магнэтычнаму,
Я палюю на іх талент, на прастору іх паэтычную,
а яны сочаць за мной,
як я плыву ў акіяне індыйскім,
як люблю яго платанічна.
Калі ведаць тэлефонныя коды,
адлегласьць ня мае значэньня...
Той герой, што стварае моду на словы
на адлегласьці некалькіх мэтраў
у пошуку захапленьня
Ветрам.
(паэт...)
Менск,
10-2014
Свидетельство о публикации №114101400995