Лiтвiнцы
Літвінскі смех, літвінскі сум...
А я ў душы яго нясу
Ў сваю яскравую вясну.
Ты кажаш мне, што час мінуў,
Што я згубіў сваю жану:
Пайшоў літвінам на вайну -
Чужынцаў б'ю, вайной жыву...
А як вярнуцца з той вайны,
Калі звіняць наўкол званы?
-Павер, маёй няма віны,
Што лёс Літвы лёг на віры.
Ён кружыць нас, бы жорны час -
Адчай у сэрцы не пагас.
Мы на вайне не першы раз
За родны край нясём адказ.
Калі ў баях акрэпне дух,
Я з той вайны дамоў прыду
Да тых крыніц, да тых млыноў,
Дзе шчасце ў квецені плыло.
Не расплятай сваю касу -
Літвінскі смех, літвінскі сум.
Няхай убачыць свет красу
Тае зямлі, дзе Бог заснуў.
Свидетельство о публикации №114101406345