Давай калi ласка

Паедзем давай у Бэрлін,
калі ласка, калі ласка...
Паедзем давай у "безумоўны край",
дзе лунаюць сьцягі,
побач адзін з адным

Давай, калі ласка, не разважаць пра пачуцьці,
Давай іх жыць.
Давай ў мора глядзець нібы ў неба,
і побач з сабою насіць

Давай, калі ласка, здымаць не аб'екты,
а месцы і зь імі побач сядзець, тупіць
Давай як у Вільне на вачах распранацца -
і мовіць на мове, як дыхаць і піць...

Калі ласка,
давай ня будзем баяцца словаў,
і нашых - тваіх і маіх - агульных,
давай іх сьпяваць, спыняць час -
мы можам гэта практыкаваць
давай,
калі ласка...
калі ласка...


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →