Асацыяцыi сувязi з назiраньнямi

С.Башлыкевічу

такое бывае - раптам
словы павісаюць у паветры,
прызнаньне застаецца маўклівым.

пацалунак бывае шэптам
прарастае ў паветра, бывае....лянівым,
і застаецца важней за стасункі - адзіны.

часам, стрэлкі застываюць перад вачыма,
усё існае зьнікае адначасова,
маўчаньне, дотык, муза.

часам жартуеш, нібы я твая муза,
нібы я толькі слова
застылае, прарошчанае ў паветра...

Брутальны мужчына, барадаты,
а глядзіш са сцэны, нібы рэйкі нашыя дзесьці
ствараюць нешта новае.

Я іду за табою слова ў слова,
слова ў слове, мы ідзем ў музыку, як дахаты,
музы знаходзяць сябе струнамі і ў тэкстах
музы-каў

С. Башлыкевічу

Менск,
10-2014


Рецензии