Стамлёны дзень...
Нырнуў і згінуў.
А вечар жменьку палахлівых зорак
У неба кінуў…
Худзенькі маладзік – ледзь нарадзіўся -
Цікаўным вокам
Агледзеў сонны свет і пакаціўся
На хмарку бокам -
Пакоўзацца, нібы на санках з горкі -
Заліўся смехам.
Павесялелі, заміргалі зоркі -
Вось дык пацеха -
У звонкія запляскалі далоні
Ды ўраз – у скокі!
А нянька-ноч свавольніка – на ўлонне:
Спі, яснавокі…
І хмарку, вінаватую, спіхнула
Сасне на плечы,
І песню-калыханку зацягнула:
Расці, малеча!..
Здаецца, у цэлым свеце – ціха-ціха!
Ды, не глухая,
Душа пачула: недзе ж ходзіць ліха,
Вайной жахае…
Свидетельство о публикации №114101210646
И последняя строка— как выстрел!
Лаззаро 17.10.2014 14:40 Заявить о нарушении
Клавдия Семеновна 17.10.2014 15:26 Заявить о нарушении