Чыё iмя было - славяне!

Дзякуй Богу, што роднай мовы
Не адзін я нектар шукаю!
Хай цвітуць на Зямлі здаровы
Мовы ўсе, як дарогі к раю!

Як расказы аб поспехах слынных,
Дзе каханне было ў пашане,
Аб героях былых былінных,
Чыё імя было - славяне!

Мовай можна забіць, скалечыць,
Ды вядома ўсім ад веку,
Мова душы люцкія лечыць
Не дае стаць ваўком чалавеку.

Мова робіць чужых сябрамі.
Слова добрае розні не сее!
У бядзе разбяромся самі
Без палітыкаў-дабрадзеяў.

Дайце ж мовe, як кветцы ў полі,
Расцвітаць дзеля славы Бога
І да шчасця і лепшай долі
Будзе ўсім карацей дарога!


Рецензии