Иглицы ляцяць з ялины...

Ігліцы ляцяць з яліны...
(Памяці Лены Мухтасаравай
і тых, каго згубілі)

Кагосьці забрала лета,
Кагосьці - зіма і восень,
Бывае, вясной палетак
Рунее, але галосіць.

Нямашака той хвіліны,
Каб зноў не згубіўся хтосьці.
Ігліцы ляцяць з яліны,
Калі прыйдзе час, бо госці.

Расце, зелянее дрэва,
Змяняюцца час і твары.
І ведае толькі неба
Пра нумар чаргі ахвяры.

У кожнага тут свой тэрмін,
Гасцёўня свая і мэта…
Хоць кажуць пра іх "памерлі,"
Але, я не веру ў гэта...

Не ўсё нам магчыма ўбачыць,
І ведаць?..Амаль - нічога…
Таму і галосім, плачам,
Звяртаючыся да Бога…

фрто интернет.


Рецензии
Дзякуй,Людміла,за напамін аб тым,што усе мы хутка пакінем гэты куток зямлі,дзе атрымалі толькі часовы прыют...Сапраўды,амаль ніхто яшчэ адтуль не вярнуўся,але усе пра гэта думаюць,асабліва калі ужо падыхо-
дзіць час "x"....
Не палічыце за браваду,але мяне гэты час не палохае...чаму?
Пачытайце мае сведчанне:"Подарок от Бога",і мне хочацца верыць,што
Вам стане зразумелай мая упэўненасць...
Усяго Вам наілепшага!

Иван Супрунович   30.04.2015 12:11     Заявить о нарушении