I забывае душа неспакой

Ціхая музыка. Маршавы такт
Вядзе за сабою кудысьці.
Як жыццё будзе? Гэтак ці так?
Дзе мне знайсці з праблем выйсце?

Дзе і калі іх рашэнне знайду,
Можа к яму і фінансы?
Ведаю, толькі сюды зноў прыйду,
Добра тут пішуцца стансы!

Добра і лёгка, бо побач са мной
Я ўсю цябе адчуваю,
І забывае душа неспакой,
Шчасце яе ахінае!


Рецензии