Не ведаю як буду жыць далей

Не ведаю  як буду жыць далей -
Ці сэрца зберажэ, ці усё ж забудзе
Хвіліны шчасця?
Ці ў сямейным блудзе
Мне малахітны згасне свет вачэй
Па воднай роўнядзі плывучы між лілей,
І белыя, нібы сумёты снегу грудзі,
І страх твой,
Што асудзяць Бог і людзі
Пяшчот хвіліны, скралі што ў начэй.
І шчасце наша ўсім дакорам будзе,
Што мы кахалі ўсім наперакор,
І ўзляцелі ўсё-такі да зор!
Смугой сінеюць мрояў далягляды,
Што быў з табою,буду вечна рады!


Рецензии