Оглянулся

"Азірнуўся".

Слоўца  к  слоўцу  падстаўляю –
радуюся  зборышчу…
З  Мовай  Роднаю  гуляю –
я, па  памяці  сваёй,
як  па  сённяшняму…

Па  сцяжынцы, ля  сяла –
што  было  Айчынаю…
Маці  дзе  мая  была –
маладой  дзяўчынаю…

Каля  хаты, на  двары –
з  працаю  стараннаю…
Бо, ў  сям’і, для  дзетвары –
маць  дае  заданні…

Па  гароду, дзе  каня
вёў, а  бацька  ўспахіваў…
Гнаць  разоры – не  гульня,
а  праца, крыху  з  страхамі…

Бо – малЫ, а  конь – храпе,
бокам  прэ, халтурыцца…
Ды  й, глядзець  трэба – каб  мне
пад  капытО  ня  ўсунуцца…

Я  гляжу, адсюль – туды,
праз  гадЫ  жыццёвыя…
Крыху  сорамна – сляды,
не  зусім  “пуцёвыя”…

Што  казаць, шляхі-пуці
нашы – Богу  вЕдамы...
Мо, каб  нанава  пайсці –
абмінаў  бы  беды  я...

Мо, былоб  тады  жыццё –
прама, як  малюначак...
Толькі, кожнае  дзіцё –
мае  свой  “кіруначак”...

Мы ж, ня  слухаем  бацькоў –
чыстае  распутства...
Бо, нам  іхняе  жыццё –
не  жыццё, а  глупства...

Ці  то – Бог  задумаў  так...
Ці – Прырода  гэткая...
Кожны  з  нас  жыцця  мастак,
сваяго – і  яго  мы  пэцкаем...

не  вярнуцца  ў  даўні  Час,
не  прайсці  па  новаму...
Ды, і  выйдзе – толькі  фарс,
сумны, нежыццёвы...

Шкадаваць  ня  трэба, бо –
самае  галоўнае,
што  Жыццё  у  нас  было...
Вось  гэта – безумоўна.
*+*
8 кастрычніка 2014 г.


Рецензии